Шэры кот
Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне; выхоўвываць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:Раз,
два, тры, чатыры,Ката грамаце вучылі:Не чытаць,
не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:
-Ёсць мышы ў стозе?
-Ёсць!
-Баяцца ката?
-Не!
-А я, катафей, разганю ўсіх мышей!
Мыші разбягаюцца, кот іх ловіць.
Правіла гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калонне да слоў“ ….разганю ўсіх мышей”; вымаўляць тэкс трэба дакладна, зразумела.
Гарлачык
Зачача: практыкаваць убегу, ва ўменні дзейнасць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным;
развіваць увагу.
Апісанне гудьні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта гарлачыкі. Па кругу ходзіць пакупнік. Спрыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
— Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць-Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік-насустрэч яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правіла гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў “ …маннай кашы лыжку”; кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.
Блін гарыць
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, смеласць, спрыт;выхоўвываць пачуццё калектывізму, сумленнасць.
Апісанне гульні: назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць
на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы спінай да круга на адлегласці 1,5 м, гаворыць словы: “ Блін гарыць!
” Усе выбегаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становіцца водзячым, гульня працягваецца.
Правіла гульні: лавец павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.
Змяя
Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.
Апісанне гульні: дзеці строяцца ў калону по аднаму і бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона-змяя; першы ў калоне-галава, апошні-хвост. Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яго ўцякае. Галава, што зловіць хвост, пераходзіць у канец калоны, і гульня паўтараецца.
Правіла гульні: дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся ў гульні, яны прайгралі і выходзяць з калонны.
Замарожаныя
Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп і напрамак; выхоўвываць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс,
Баба , баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
І разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожан павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.
Правіла гульні: замарожаные дзеці павінны расставіць рук ў бакі і не рухацца.
Міхасік
Задача: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характара мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.
Апісанне гульні: па кругу ставяць 6-7 пар абуткау, 7-8 дзельнікаў становяцца вакол “ лапцей”.Дзеці гавораць:
Ты, Мехасік, не зявай!
Хутка лапці абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу змаўкае музыка) кожны стараецца хутка надзець “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.
Правіла гульні: пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Пасадка бульбы
Задача: развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: дзеці падзяляюцца на 2-3 каманды па 8-10 чалавек. Строяцца ў калоны на чале з капітанамі кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай(5 штук). На адлегласці 20-30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кужкоў, садзяць бульбу- ладуць яе ў кружкі і перадаюць пустыя мяшэчкі наступным удзельнікам. Тыя бягуць да кружкоу, збіраюць бульбу, вяртаюцца, перадаюць мяшэчкі наступным і г. д. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы.
Правіла гульні: садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка; калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае заданне спачатку.
Свінка
Задача: практыкаваць у забіванні мяча ў цель; развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: выбіраеццп водзячы. У цэнтры нарысованага круга выкопваецца яма-хлеў, побыч з якім кладзецца мяч (свінка). Дзеці становяцца за лінію круга і прыгаворваюць:
-Куба-куба-кубака, гонім свінку да хляўка!
Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідвае свінку
як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі,перакідваюць яе адзін аднаму нагамі і спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае ім і выкідвае свінку з круга. Калі дзеця даецца закінуць свінку ў хлеў, выіраецца новы водзячы, і гульня працягваецца.
Правіла гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі; водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
Пераскоч гару
Задача: практыкаваць ва ўменні з разбегу пераскокваць перашкоду; выхоўвываць смеласць.
Апісанне гульні: дзеці кладуць слупком шапкі. Затым тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз іх, стараючыся не зачапіць іх нагамі. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй: ўсе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, а вінаваты паўзе у іх пад нагамі.
Правіла гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі; калі ігрок тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.
Кошка і мышка
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу; выхоўвываць смеласць і пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіца ў крузе, кошка за кругам. Па сігналу кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, праладзіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны меняюцца ролямі.
Правіла гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.
Каляды
Задача: развіваць фізічэскіе здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуцце павагі да беларускіх святаў, пачуцце калектывізму.
Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.
Апісанне гульні: з ліку ўдзнльнікаў выбіраецца каляда старэйшы.
Старэйшы:
Ехаў Каляда с Полацку
Ўмаляванным вазочку
На вараным канёчку,
Заехаў Каляда к Машэ.
Каляда: Маша, чым даруеш?
Дзкці прапануюць “ фізкультурныя” падарункі розныя практыкаванні.
Вузельчык
Задача: развіваць узгодненасць рухаў; выхоўвываць пачуццё калектывізму. у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялікаг іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за рукі і, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка-шнырала, увесь свет прыбрала, прыбрала,
абшыла, сама голая хадзіла. Тонкая ды доўгая,
аднавухая ды вострая. А я тычу-патычу: у носік
стальны хвосцік ільняны!. Дзеці праходзяць у вароты, імітуючы нітку, якую затягваюць у іголку. Апошні ў радзе зацягвае вудзельчык- паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, і вядзе іх за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны цягну за сабой. Праз палатно ён
праходзіць, канец сабе знаходзіць…
Правіла гульні: дзеці, якія ўтвараюць вароты, павінны таяць адзін ад аднаго на адлегласці нацягнутага паміж імі паяса(1 м); апошні ігрок, які зацягвае вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць зацягнутых паясамі дзяцей.
Грушка
Задача: удасканальвацьнавыкі бегу з ухіленнем, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.
Апісанне гульні: дзуці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць грушка. Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць: Мы пасадзім грушку усе, усе, няхай наша грушка расце,
расце. Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
распусціся, грушка, вось такой шырыні! Расці, расці,
грушка, ды у добры час. Патанцуй, Марылька,
паскачы для нас. А ўжо наша грушка распусцілася,
а наша Марылька зажурылася. А мы тую грушку
весяліць будзем. І з нашай Марылькай скакаць будзем.
На словы “ І з нашай Марылькай скакаць будзем” дзеці падыходзяць да грушкі і выконваюць разам з ёй танцавальныя рухі.
Правіла гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.
Адгадай, чый галасок
Задача: развіваць увагу на слых, памяць.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў с тановіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і-раз!два!тры! павярнуліся, сябры! На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:
А як скажэм-скок, скок, скок…Словы “скок-скок-скок”
спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік. Адгадай, чый голас? Гэтыя словы спяваюць
усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі,
павінна адгадаць, хто спявае словы “скок-скок-скок”. Той,
каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правіла гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго
часу, пакуль не закончыцца песня; словы “ скок-скок-скок”
гаворыць ці спявае ігрок, на якога пакажп выхавальнік.
Надзейка
Задача: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; развіваць пачуццё сяброўства; выхоўваць калектывізм.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку Астатнія становяцца ў круг і загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы, спрытна ўвім пакажы, як бабулі скачуць. Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае: Вось так, вось так-так бабулі скачуць. Дзеці загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы, спрытна ўвім пакажы, як сяброўкі скачуць. Надзейка танцуе і паказвае: Вось так, вось так-так сяброўкі скачуць. Дзеці працягваюць: Ты, Надзейка, раскажы, спрытна ўвім пакажы, як козлікі скачуць.Надзейка адказвае: Вось так, вось так-так козлікі скачуць.
Потым яна запрашае скакць усіх дзяцей разам з ёю.
Правіла гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.
Мяч у доміку
Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.
Апісанне гульні: дзуці сторояцца ў рад на адлегласці кроку
адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькі кружок
і прысядае перад ім. апошні ў радзе коціць мяч. Як толькі
ёе закоціцца ў які-небудзь кружок і спыніцца там, усе
бягуць, а гаспадар кружеп бярэмяч і кідае яго ва ўцекачоў.
У каго трапіць мяч-таму ачко. Калі мяч трапіць у іграка тры
разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.
Правіла гульні: дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго
кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч трапіў у чыйсці
кружок; каціць мяч дзеці павінны легкім штуршком.
Гарачае месца
Задача: удасканальнасць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем;
развіваць спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: на зямлі абазначаюць рысай гарачае месца.
Выбіраецца водзячы. Ён становіцца на некаторай адлегласці
ад гарачага месца і ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя
імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той
становіцца яго памочнікам, і яны разам ловяць астатніх.
З павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца
становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Хто трапіць туды, можа
адпачыць там некаторы час, але затым зноў павінен
выбегчы і паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.
Правіла гульні: ігрок, які трапіў у гарачае месца, адпачывае
там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленным лічыцца той,
да каго водзячы дакрануўся рукой.
Лыка
Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць
перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цэраз
яе; выхоўваць смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю і
ўпіраюцца ступнямі ног. Іншыя дзеці павінны прайсці,
пераступаючы цэраз іх ногі. Ва ўсіх пытаюцца:
-Куда ідзеш?
-Па лыка!
-Ну ідзі!
Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны паінны,
вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія
сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей. Не зыходзячы
з месца. Злоўленныя дзеці атрымліваюць штрафное
ачко.
Правіла гульні: лаўцы павінны паспець запляміць
прабягаючых паміж імі дзяцей.
Вартаўнік
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацц
а ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік
падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па
ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а
вартаўнік кладзе яму руку на галаву-ахоўвае яго. Другой
рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па
пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць
на кукішках.
Правіла гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не
адымаючы адной рукі з галавы дзяцей, што сядзіць;
новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць
дзіця, якое сядзіць.
Свабоднае месца
Задача: хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін
каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць
побач, яны робяць крок назад і становяцца спінай адзін
да аднаго. Па сігналу: “ Раз-два-тры-бяжы!” дзеці бягуць
у розныя бакі па кругу, стараючыся хутчэй стаць на
свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца
і заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы
выклікае двуз іншых ігракоў і г.д.
Правіла гульні: бегчы дазваляецца толькі са знадворнага
боку круга; у бегу нельга хапаць рукамі дзяцей.
Іванка
Задача: развіваць трапнасць і дакладнасць рухаў,
хуткасць рэакцыі; фарміраваць пачуццё адказнасці.
Апісанне гульні: на зямлі рысуюць круг дыаметрам
5-6 м – лес, а ў сярэдзіне круга квадрацік-дом лесавіка
. У квадрацік змяшчаюць Іванку(ляльку, мяч, кубік) і
выбіраюць лесавіка. Астатнія іграка-лебедзі. Лебедзі,
залятаючы ў лес, спрабуюць забраць Іванку, а
лесавік-злавіць лебедзя рукой або дакрануцца
да яго галінкай. Лебедзь, якому удасца вынесці
з лесу Іванку, становіцца лесавіком, і гульня
пачынаецца спачатку. Злоўленныя лебедзі
выбываюць з гульні.
Правіла гульні: лесавік не мае права выходзіць
з лесу і ўвесь час стаяць каля дома, а лебедзь,
схапіўшы Іванку,-перадаваць яго іншым.
Садзі лянок!
Задача: развіваць кардынацыю рухаў, хуткасць,
уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.
Апісанне гульні: перад пачаткам гульні дзеці
выбіраюць водзячага. На зямлі рысуюць кружкі-гнёзды,
якіх павінна быць на 2-3 менш чым ігракоў. Усе
становяцца ў агульны круг і бяруцца за рукі. Водзячы
ходзіць па кругу і робіць розныя рухі: прысядае,
падскоквае і г.д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны
паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе
: “ Садзі лянок!” Кожны імкнецца заняць гняздо.
Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, яго
садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца
гульні. Затым гульня паўтараецца.
Правіла гульні: водзячы павінен падаваць каманду
“ Садзі лянок!” у той момант, калі дзеці зацікаўлены
выконваннем разнастайных рухаў.
Штандар, стой!
Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне
пападаць ім ва ўцекачоў; выпрацоўваць дакладнасць
рухаў.
Апіснне гульні: адзін бярэ мяч-ён штандар. Усе
астатнія стаяць вакол. Ігрок з мячом падкідвае мяч
з воклічам: “ Валя, табе!” Валя ловіць мяч з
воклічам: “Штандар, стой!” Усе спыняюцца. Валя
кідае мяч, імкнучыся трапіць ім у каго-небудзь
алі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: “ Штандар,
стой!” Калі ігрок не трапіць мячом ні ў кога, яму
залічваюць штрафное ачко. Гульня ідзе да пяці ачкоў.
Правіла гульні: названы ігрок павінен злавіць мяч і
трапіць ім у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.
Мянькі
Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй і ўхіленнем;
развіваць хуткасць рэакцыі, смеласць, спрыт,
вынослівасць, каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат,
які называюць ракой. У цэнтры квадрата і ўздоўж
кожнай бакавой лініі рысуюць кругі-ямкі-дыяметрам
1-1,5 м. выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці-рыбы.
Рыбакі, узяўшыся за рукі, ловяць рыб, якія могуць
выратоўвацца ў ямах. Аднак знаходзіцца ў яме можа
толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму,
тая, што там знаходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя
рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб. Гульня
заканчваецца, калі рыбакі пераловяць усіх рыб. Пяць
рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі.
Яны і з’яўляюцца пераможцамі гульні.
Правіла гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі
замкнуць рукі вакол яе.
Вядзьмар
Задача: практыкаваць ва ўменні пападаць мячом у
рухомую цэль; развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.
Апісанне гульні: дзеці рысуюць на зямлі вялікі круг. У
сярэдзіне круга робяць невялікую ямку, у якую кладуць
мяч. Аднаго з ігракоў выбіраюць вядзьмаром. Астатнія
дзеці падыходзяць да ямы з мячом. Вядзьмар назначае
, каму з дзяцей выбіваць. Пасля гэтага ўсе бягуць, а
названае дзіця бярэ мяч і кідае яго ва ўцекачоў. Дзіця,
у якога трапілі мячом, выходзіць з круга. Вядзьмар бярэ
мяч, зноў кладзе яго ў ямку назначае новага выбівалу.
Правіла гульні: усе дзеці павінны знаходзіцца каля ямы
з мячом да таго часу, пакуль вядзьмар не назначыць
выбівалу; вядзьмар мае права назначыць выбівалай
тое дзіця, якое стаіць далёка ад ямы з мячом.
Сляпы музыкант
Задача: развіваць увагу на слых, памяць. Мысленне,
фантазію.
Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з
іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта- сляпы
музыкант. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з
дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай
падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас,
каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант
адгадае, хто падаў голас, той ідзе на сярэдзіну круга, і
гульня працягваецца з новым музыкантам.
Правіла гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае,
хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
Схавай рукі!
Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, увагу, назіральнасць; выхоўваць смеласць.
Апісанне гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую
вяроўку, завязваюць яе канцы і становяцца ў круг,
трымаючыся рукамі за вяроўку. Адзін з ігракоў-водзячы
-становіцца ў круг і стараецца хутка стуктуць каго-небудзь
па руках. Кожны з ігракоў імкнецца заўважыць намер
водзячага і спяшаецца адразу ж прыняць свае рукі з
вяроўкі.
Праіла гульні: водзячы павінен увесь час рабіць
падманныя рухі, каб дзеці не здагадаліся, у якім
напрамку ён будзе бегчы па кругу.
Шавец
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу;
развіваць увагу, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: некалькі ігракоў становяцца ў
адзін рад. Апошні трымае ў руках ручнік і
пытаецца:
-А дзе шаўцы?
-На тым канцы! — кажуць яму.
ён бяжыць у другі канец, імкнучыся ўдарыць
ручніком іграка, што стаіць першым. Той не
чакае гэтага, а ўцякае ад яго. Калі ўцекача
паспелі ўдарыць, ён становіцца водзячым, і
гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні: калі водзячы не запляміць
уцекача, ён атрымлівае штрафное ачко,
колькасць якіх падлічваецца ў канцы гульні.
Кулюкушкі
Задача: практыкаваць ва ўменні хутка арыентавацца
ў навакольных умовах; развіваць кемлівасЦь, увагу.
Апісанне гульні: удзельнікі мераюцца па палцы і выбі-
раюць кулюкуванніка. Ён садзіцца ў пэўНым месцы і
за- жмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца.
Праз не- калькі мінут кулюкуваннік крычыць:
-Ці год?
Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:
— Яшчэ не!
У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не вьідаць,
хто дзе схаваўся.
Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы і ідзе шукаць.
Калі знойдзе каго-небудзь з ігракоў, вядзе на тое
мёсца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца.
Кулюкуваннік шукае астатніх і, калі ўсіх знойдзе,
кулюкуваць застаецца I той, каго знайшлі першым.
Правілы гульні: ігрок-кулюкуваннік павінен знайсцІ
ўсіх дзяцей, якія схаваліся, і прывесці іх на тое месца,
дзе кулюкуваў.
Пляцень
Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне,
мяняючы тэмп і напрамак; развіваць пачуццё сяброўства.
Апісанне гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад.
На ўвесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае
ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным і спяваюць:
Кругом бярозанькі ідзём, Уецца пляцень, пляцецца
Каля яе усе плятнём. У поле, у лес валачэцца.
Плець-плець пляцёна Расплятайся, пляцень,
распляціся,
Кругом ствала абвядзёна. Залаты вузельчык развяжыся.
Водзячы заблытвае карагод, пакуль не запляце пляцень.
Расплятаюць яго пад прыгаворку:Сто дашкалят, усе ў
адзін рад, разам звязаны стаяць.Пляцень, расплятайся,
на бярозаньку завівайся.
Водзячы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе,
робіць крутыя павароты, і той, хто не ўстаіць на нагах і
ўпадзе, выбывае з гульні.
Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна
трымацца за вяроўку; калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся,
усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.
Хворы варабей
Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне
дзейнічаць па сігналу; выхоўваць адмоўныя адносіны
да несумленных учынкаў.
Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей,
сава, сініца, кулік і г. д. Дзіця, якое імітуе вераб’я, кладзецца
і робіць выгляд, што хворае. Каля вераб’я ўвіхаецца сава.
Да савы падыходзіць сініца і пытаецца:-Ці дома верабёй?
-Дома.-Што ён робіць?-Хворы ляжыць.-Што яму баліць?
-Плечыкі.-Схадзі, сава, у агарод, сарві траўкі-грэчкі, папар яму
плечкі.-Парыла, сінічка, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ,
толькі гарачкі прыдае.
Сінічка адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі
і пытаюцца:-Ці дома верабей?-Дома.-Што ён робіць?
-Па двары шнарьіць, крошкі збірае, дадому не ідзе,
каноплі крадзе.Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае,
а дзеці гоняцца за ім, стараючыся злавіць вераб’я.
Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
Каза
Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем
на абмежаванай плошчы; выхоўваць смеласць, настойлівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць гэта так:
шырока расстаўляюць ногі і, нахіліўшыся, пракідваюць
паміж імі кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка
ўпадзе бліжэй, той і павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць
да слупка вяроўку даўжынёй 1,5 — 2 м і даюць пастуху
канец вяроўкі ў рукі. На такой адлегласці ад слупка ён павінен
знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка
свае палачкі, якія называюцца козамі.
Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, імкнучыся схапіць
палачку, а пастух стараецца перашкодзіць гэтаму. Калі дзецям
удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе ігракі шырока расстаўляюць
ногі, а пастух на карачках павінен прапаўзці праз расстаўленыя
вароты.Правілы гульні: пастух не падпускае дзяцёй да слупка,
каля якогj
складзены палачкі; ён можа дакрануцца да іграка рукой
(запляміць), пасля чаго той выбывае з гульні.
Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных
абставінах; удасканальваць навыкі лёгкага бегу; выхоўваць
смеласць, вытрымку.
Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць
яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў
ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць) вакол
рыбака. Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху
рыбака сустракаецца перашкода (сцяна, лаўка, крэсла і інш.)
, дзеці гавораць: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды
, дзёці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-небудзь,
ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне: «Хто
ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі рыбак не адгадае,
дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага
і зноў пачынае лавіць.
Правілы гульні: ігракі павінны ўвесь час перамяшчацца па
пляцоўцы і абыходзіць рыбака; калі рыбак па голасу не
адгадаў, каго з дзяцей-рыбак злавіў, ён зноў пачынае лавіць
У зайца
Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў
навакольным; развіваць смеласць.
Апісанне гульні: дзеці (зайцы) збіраюцца ў цесны кружочак.
Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны (хорт), становіцца
пасярэдзіне і, паказваючы на кожнага тавары ша, чытае па слову:
Мурашка, букашка,Сонца, месяц…-Дзе ты быў?
-У балоце.-Што рабіў?-Траву жаў.-Дзе падзеў?-Пад калодай.
-Хто ўкраў?-Заяц.-Хто злавіў?-Хорт.
Пры апошнім слове ўсе зайцы разбягаюцца. Вызначаецца месца,
за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача хорта — злавіць
усіх зайцаў, якія ўцякаюць ва ўмоўленае месца.
Правілы гульні: хорт не павінен лавіць зайцаў на адлегласці трох
крокаў ад умоўленага месца; зайцы таксама не павінны бегаць
У млын
Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць; выхоўвапь
пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: дзеці ўгвараюць круг. На сярэдзіну яго
выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго
спінай і моцна счэпліваюць рукі, сагнутыя ў локцях.
Дзені, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы
бок і спяваюць:Млынарня на горцы, крыламі махае,
крыламі махае, зерне працірае. Сама не глытае, другі
хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга,
імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час
абапіраецца на спіну таварыша і падымае ногі. Гульня
працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці
аднолькавай фізічнай падрыхтоўкі.
Задача: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых;
развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Апісанне гульні: выбіраецца чараўнік, які садзіцца і чакае
дзяцей. Тыя, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць
рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ і інш.
Потым яны ідуць да чараўніка і гавораць:
-Добры дзень, чараўнік!Чараўнік адказвае:
-Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:-У лесе! — і пачынаюць паказваць тое,
што яны дамовіліся рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадаць. Калі адгадае
, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той
становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей.
Гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні: рухі ўсіх дзяцей павінны мець аднолькавы
характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькі на
адзначаным месцы.
Што робіш?
Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу; выпрацоўваць
каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні:дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг,
рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў,
задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед,
пілаваць дровы, касіць сена і г. д. Дзеці пастукваюць
палачкай па свайму кружку і ўвесь час гаво- раць, якую работу
яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня
становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:
— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць
і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня.
Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на
аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?»
Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў
пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні.
Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.
Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» ігрок павінен
назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні; калі
ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму
загадваюць.
Нос,нос,нос,лоб
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу.
Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне-водзячы.
Ён кажа: “Нос, нос, нос, лоб”. На тры першыя словы
трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён
дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны
рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць водзячы, і не даць
сябе зблытаць. Хто памыліўся-выбывае з гульні.
Правіла гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той
часткі цела, якую называе водзячы.