Выстава дзіцячых кнiг беларускiх пiсьменнiкаў

Будучыня нашай Радзімы залежыць ад нашага падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму: любоў да Радзімы, да роднай мовы, культуры, традыцый. Каб зразумець душу беларускага народа, праз гісторыю, культуру нашы педагогі далучаюць дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, таксама неабходна ведаць свае карані, сваё мінулае і сучаснасць, гісторыю сваёй сям’і. І адной з формаў работы па патрыятычнаму выхаванню — гэта чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы чытанню беларускіх твораў нашы педагогі не толькі знаёмяць дзяцей з беларускім словам, але і прывіваюць любоў да роднай мовы.

З 20 верасня па 23 верасня 2022 года ў нашым дзіцячым садзе педагогамі нашай установы адукацыі арганізавана выстава дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў для бацькоў нашых выхаванцаў, дзякуючы якой яны змогуць не толькі пазнаёміцца з беларускімі кнігамі, але і далучыцца да беларускага слова.

аўтар: выхавацель дашкольнай адукацыi Занько О.Л.