МОЎНАЯ ХВІЛІНКА

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для развіцця беларускага маўлення дзетак, бо менавіта ў гэты прамежак жыцця фарміруецца цікавасць да моўных зносін на роднай мове.  У межах тыдня роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!», з выхаванцамі нашай ўстановы 19.09.2022г. праводзiлiся «Моўныя хвiлiнкi»: гутаркi на тэму “Родная мова” , чытанне вершаў i казак на беларускай мове, гулянне ў дыдактычныя гульнi: «Сімвал маёй краіны», «Суседзі Рэспублікі Беларусь», «Беларускія цацкі», «Паўтары за мной» i шмат iншага.

аўтар: выхавацель дашкольнай адукацыi Занько О.Л.