З 19 па 23 лютага 2024 года ў нашым дзiцячым садзе праходзіць Тыдзень роднай мовы “Мая Беларусь — мая будучыня»
У нашай установе адукацыі сення -19 лютага, як музычная зала, так і групавыя памяшканні аформлены выставай, прысвечанай Тыдню беларускай мовы «“Мая Беларусь — мая будучыня»»: выказваннямі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра непаўторную і мілагучную беларускую мову, малюнкамі і плакатамі на тэму.
Вельмі ўразіў выхаванцаў і іх бацькоў штодзённы пачатак дня па-беларуску: усе вітаюць адзін аднаго на роднай мове- выхаванцы, педагагічныя работнікі, бацькі выхаванцаў, чытаюць вершы пра родную мову. Выхаванцы старшых групп стварылі віншавальныя паштоўкі «Пажаданні роднай мове». Атрымалася сапраўднае свята нашай любімай беларускай мовы!
аўтар: выхавацель дашкольнай адукацыi Занько А.Л.