«У гасцях у казкi»

Народныя казкі любяць усе дзеці, таму што чараўніцтва і прыгоды вельмi захапляюць. Казкі прымушаюць дзяцей смяяцца і суперажываць, хвалюючыся за герояў, вучаць адрозніваць дабро ад зла, праўду ад хлусні.

21 верасня 2022 года выхаванцы сярэдняй групы здзейснілi падарожжа па старонках беларускіх народных казак. У групе праходзілі інсцэніроўкі беларускіх народных казак і гульні-драматызацыі па матывах беларускіх народных казак. Выхаванцы загадзя з выхавальнікам дашкольнай адукацыі і бацькамі падрыхтавалі свае невялiкiя ролі,  ператварыліся ў казачных герояў і перад сваімі сябрамі выдатна праявілі свае акцёрскія здольнасці.

Весела і пазнавальна прайшло наша падарожжа. А самае галоўнае, што праз знаёмства з беларускімі народныя казкамі,  іх інсцэніраваннем мы выхоўваем цікавасць i павагу да роднай мовы.

аўтар: выхавацель дашкольнай адукацыi Занько О.Л.