Марафон беларускіх песень «Мова родная-мова модная»

Дзякуючы фальклору, народным песням, калыханкам і г. д., дзеці найлепш ўваходзяць у навакольны свет. Праз суперажыванне лірычным героям, лепш адчуваюць хараство роднай прыроды, засвойваюць ўяўленні народа аб прыгажосці, маралі, знаёмяцца са звычаямі, абрадамі свайго народа, знаёмяцца з родным словам –ўбіраюць у сябе духоўнасць беларускага народа.

24 верасня 2022 у нашым дзіцячым садку прайшоў марафон беларускіх песень «Мова родная-мова модная», на якiм выхаванцы старэйшых груп выконвалі беларускія народныя песні, прадэманстрываваўшы свае таленавітыя здольнасці і ўменне валодаць роднай мовай.

https://drive.google.com/file/d/1lzL6Mt3Piz4FG0RPmd3CnQJ6Ps_amM4Y/view?usp=sharing

аўтар: выхавацель дашкольнай адукацыi Занько О.Л.