Родная мова… Што можа параўняцца з яе напеўнасцю і прыгажосцю? Самай важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён упершыню вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова першых узаемаадносін у грамадстве. З самага нараджэння неабходна закласці ў душу дзіцяці гэту спадчыну — родную мову. 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы, а наперад 19 лютагаў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 37 г. Магiлёва» дзеці вывучалі беларускія вершы і размаўлялі пра родны край, горад, мову. У старэйшых групах прайшла віншавальная акцыя «Віншуем тату па – беларуску», лялечны театр «Зайкава хатка»; дзеці сярэдніх груп гулялі ў беларускія гульні, спявалі, плясалі; малышы слухалі беларускія народныя казкі. Без мовы не існаваў бы свет. На мове мы думаем, размаўляем, робім. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека. Кожны мае магчымасць убачыць гэты нацыянальны скарб, які трэба шанаваць, любіць, берагчы і перадаваць наступным пакаленням.
І.І. Зайцава, намеснік загадчыкапа асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №37 г. Магілева”